Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.03.25

Бялыніцкі РАНС інфармуе!

ПАДЗЕННЕ З АКНА - АДНА З АСНОЎНЫХ ПРЫЧЫН ДЗІЦЯЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ

Аналіз здарэнняў паказвае, што сітуацыі вельмі падобныя паміж сабой: дзеці застаюцца без нагляду, пры дапамозе прадметаў мэблі ўзбіраюцца на падваконнік, адчыняюць акно і выпадаюць вонкі. Заўсёды варта памятаць, што малым незнаёмае пачуццё страху, яны не разумеюць, што там, за акном. Яны дапытлівыя, з цікавасцю спазнаюць усё навокал, таму ні ў якім разе нельга пакідаць маленькіх дзяцей адных.

Якія меры трэба зрабіць, каб пазбегнуць трагедыі:

- абавязкова трэба растлумачыць дзіцяці, што залазіць на падваконнік нельга;

- варта зняць ручкі са шклопакетаў, каб маляня не магло самастойна адкрыць акно, а таксама абавязкова выкарыстоўваць замыкальныя прылады («дзіцячыя замкі»), якія працуюць безадмоўна, надзейна і каштуюць нядорага. Такія фіксатары і мацаванні не змогуць разабраць нават не па гадах цямлівыя дзеткі;

- не пакідаць вокны адчыненымі, паколькі дастаткова адцягнуцца на секунду, якая можа стаць апошнім імгненнем у жыцці дзіцяці або скалечыць яго назаўжды;

- не выкарыстоўваць маскітныя сеткі. Дзіця бачыць нейкую перашкоду наперадзе, упэўнена абапіраецца на яе, і ў выніку можа выпасці разам з сеткай, якая не разлічана на вагу нават падгадаванага дзіцяці;

- не пакідаць дзіця без нагляду, асабліва які грае каля вокнаў і шкляных дзвярэй;

- не пакідаць мэблю паблізу вокнаў, каб дзіця не ўзлезла на падваконнік;

- не варта дазваляць дзецям скакаць на ложку ці іншай мэблі, размешчанай зблізку вокнаў.

Інспектар Співа

Бялыніцкага РАНС

Даўгалёў Аляксандр Віктаравіч

  • Архіў навін

Раздзелы сайта