Інфармацыя аб правядзенні адкрытага першынства Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ па хуткасным манеўраванні (фігурным ваджэнню) матацыкла, прысвечаным 80-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах «Юны матацыкліст» дзяржаўнай установы адукацыі «Шматпрофільны цэнтр «Ветразь» г. Бялынічы» прынялі ўдзел у адкрытым першынстве Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ па хуткасным манеўраванні (фігурным ваджэнню) матацыкла, прысвечаным 80-й. Першынство прайшло 28 сакавіка 2025 года на базе Магілёўскай аб'яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ. Юных матацыклістаў падрыхтавалі вопытныя педагогі дадатковай адукацыі - Кулакоў Аляксей Мікалаевіч (каманда "Ветразь-1") і Глушак Барыс Васільевіч (каманда "Ветразь-2").

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 109 спартсменаў (17 каманд) з Мінска, Магілёва, Гродна, Баранавіч, Пінска, Хойнікаў, Бялынічаў і Галоўчына.
Па выніках першынства каманда "Ветразь-1" пад кіраўніцтвам Кулакова Аляксея Мікалаевіча заняла 3 месца. Аляксей Мікалаевіч адзначаны Граматай Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ за значны асабісты ўклад у развіццё тэхнічных відаў спорту, высокія вынікі каманды на першынстве.
