Інфармацыя аб правядзенні акцыі
«Дружба без межаў»
2 красавіка ў Саюзнай дзяржаве адзначаецца адно з самых важных агульных свят - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты Дзень азначае правераную стагоддзямі сяброўства людзей, якія насяляюць дзве брацкія краіны - Рэспубліку Беларусь і Расійскую Федэрацыю.

Для навучэнцаў гуртка "Пакаленне СМІ" ДУА "Шматпрофільны цэнтр "Ветразь" г. Бялынічы" была арганізавана акцыя "Дружба без межаў", прымеркаваная да дадзенага свята.

У аўдыторыі гуртка размясціўся стэнд, на якім знаходзіліся яркія карцінкі, якія ўвасабляюць сяброўства дзвюх краін. Навучэнцам гуртка было прапанавана даведацца крыху больш пра гісторыю гэтага дня і свята, а таксама прыняць удзел у займальнай віктарыне "Сіла нашага адзінства".
