Інфармацыя аб правядзенні інфармацыйнай гадзіны
"Дзве сястры - Беларусь і Расія"
5 красавіка 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Шматпрофільны цэнтр "Ветразь" г. Бялынічы" прайшла інфармацыйная гадзіна "Дзве сястры - Беларусь і Расія", прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Мерапрыемства адбылося ў рамках 6-га школьнага дня і стала займальным шляхам.

Падчас інфармацыйнай гадзіны юнакі і дзяўчаты даведаліся аб значэнні Дня яднання, аб ключавых этапах станаўлення і развіцця саюзных адносін паміж Беларуссю і Расіяй.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала інтэрактыўная частка мерапрыемства: хлопцы круцілі барабан і адказвалі на пытанні, якія выпадалі пад пэўнымі нумарамі. Такі фармат не толькі садзейнічаў праверцы ведаў, але і даў магчымасць задумацца аб значнасці дружбы паміж краінамі будучыні.
