Навучэнцы аб'яднання па інтарэсах “Юны патрыёт” ДУА “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы» ў рамках рэалізацыі раздзела «Ідэалагічная падрыхтоўка» праграмы гуртка «Юны патрыёт» 19 красавіка 2025г. прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Дзень адчыненых дзвярэй" установы адукацыі "Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь".



Праваахоўнікі правялі для дзяцей аглядную экскурсію, прадэманстравалі спецыяльныя сродкі і тэхніку.






Дзеці даведаліся аб перавагах адукацыі ў сістэме МУС. Затым адбыліся паказальныя выступленні элементаў рукапашнага бою курсантамі ліцэя, а спецыялісты-кінолагі прадэманстравалі ўменні службовых сабак.


Дзень прайшоў займальна і пазнавальна!