Інфармацыя аб правядзенні КМД «Паштоўка-віншаванне»
3 мая 2025 года ў Шматпрофільным цэнтры "Ветразь" г. Бялынічы ў гуртку "Юны падарожнік" прайшла калектыўна-творчая справа "Паштоўка-віншаванне", прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Навучэнцы з энтузіязмам выраблялі паштоўкі сваімі рукамі, выказваючы гонар за сваю краіну і падзяку тым, хто заваяваў Перамогу.
Кожнае дзіця ўклала ў сваю працу часцінку душы, ствараючы ўнікальныя паштоўкі, прысвечаныя гераізму і мужнасці салдат. У працэсе працы дзеці абменьваліся ідэямі, дапамагалі адзін аднаму і абмяркоўвалі, як лепш выказаць свае пачуцці праз творчасць. Актыўна падтрымлівалася атмасферу ўзаемадапамогі і сяброўства.

Мерапрыемства стала не толькі творчым, але і патрыятычным урокам, выхоўваючы павагу да гісторыі і подзвігу продкаў.
