1 чэрвеня стартуе рэспубліканская акцыя "Бяспечныя канікулы"

Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і самае галоўнае - БЯСПЕЧНЫМ.
З 1 чэрвеня па 31 жніўня ў Бялыніцкім раёне пройдуць мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Бяспечныя канікулы". У кожную лагерную летнюю змену ў госці да адпачываючых хлопчыкаў і дзяўчынак будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей. Работнікі МНС прапануюць дзецям не проста "ўрокі бяспекі", а максімальна сучасныя і займальныя мерапрыемствы. Праз розныя гульнявыя формы хлопцы атрымаюць веды па ОБЖ, бо яны так неабходны, асабліва ў летні перыяд. Да ўдзелу ў акцыі далучацца актывісты аддзяленняў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, прадстаўнікі Асвода.

РАНС заклікае:
Паважаныя бацькі, каб зберагчы дзіця ад бяды, растлумачце яму наступствы гульняў з агнём, навучыце дзеянням у выпадку пажару і як правільна выклікаць па тэлефоне экстраныя службы, займіце малых карыснымі справамі і захапленнямі.
Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін, а лепшы спосаб гэта зрабіць - уласны прыклад.
Бяспечнага Вам лета!