Свет пачынаецца з дзяцінства
У парку Ліпавы гай горада Бялынічы весела і пазнавальна прайшло свята «Свет пачынаецца з дзяцінства», у якім прынялі ўдзел ратавальнікі.
Ратавальнікі арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак, на якіх усе ахвочыя змаглі пазнаёміцца з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў. Самыя адважныя залазілі па канаце, прывязаным да аўталесвіцы.

Свет пачынаецца з дзяцінства У парку Ліпавы гай горада Бялынічы весела і пазнавальна прайшло свята «Свет пачынаецца з дзяцінства», у якім прынялі ўдзел ратавальнікі. Ратавальнікі арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак, на якіх усе ахвочыя змаглі пазнаёміцца з пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай і абсталяваннем, прымерыць баявое адзенне ратавальнікаў. Самыя адважныя залазілі па канаце, прывязаным да аўталесвіцы.

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пастараліся зрабіць свята цікавым і насычаным. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў памятныя прызы і наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў, а таксама зарад бадзёрасці і пазітыву на доўгі час!

РАНС заклікае:
Паважаныя бацькі, беражыце дзяцей і не пакідайце іх адных. Прыбярыце ў недаступныя месцы запалкі, запальніцы, лёгкія на загаранне вадкасці.
Вывучыце з дзецьмі тэлефонныя нумары 101 і 112 правілы паводзін пры пажары.
Памятайце: дзіця бярэ прыклад з Вас!
Інспектар Співа
Бялыніцкага РАНС
Даўгалёў Аляксандр Віктаравіч