Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.06.25

Ратавальнікі ўнеслі нотку бяспекі ў летнія канікулы

Ратавальнікі ўнеслі нотку бяспекі ў летнія канікулы

У рамках акцыі "Бяспечныя канікулы" работнікі Бялыніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дзіцячых лагерах.

Ратавальнікі наведалі прышкольны аздараўленчы лагер ДУА "Свеціловіцкая сярэдняя школа Бялыніцкага раёна" і ўнеслі нотку бяспекі ў звыклы вольны час для дзяцей.

Яны нагадалі дзецям важныя правілы бяспекі ў побыце, на вуліцы і прыродзе, расказалі, як не стаць заложнікамі сезонных небяспек і як дзейнічаць, трапіўшы ў бяду.

Пільная ўвага ў ходзе сустрэч была ўдзелена тэме бяспечных паводзін на вадаёмах. Ратавальнікі нагадалі дзятве, якую небяспеку тоіць вада, расказалі ім, як аказваюць дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе, а дзеці змаглі адпрацаваць некаторыя элементы на практыцы.

У завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі сюрпрыз у выглядзе наглядна-выяўленчай прадукцыі.

РАНС нагадвае: ніколі не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду. Стварыце ўсе ўмовы, каб запалкі, бытавыя газавыя і электрычныя прыборы, бытавая хімія і таблеткі не сталі цацкай для малых.

Інспектар СпіУГ

Бялыніцкага РАНС

Даўгалёў Аляксандр Віктаравіч

  • Архіў навін

Раздзелы сайта