На базе дзяржаўнай установы адукацыі “Шматпрофільны цэнтр “Ветразь” г. Бялынічы» 2 чэрвеня пачаў працу летні выхаваўча-аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Тайфун».
Ужо ў першы дзень для юнакоў і дзяўчат былі арганізаваны цікавыя і разнастайныя мерапрыемствы.
У першай палове дня прайшоў конкурс малюнкаў "Дзяцінства мірнай краіны". Дзеці з вялікім захапленнем адлюстроўвалі прыроду, зялёныя лугі, квітнеючыя дрэвы, свае дамы і сем'і - усё тое, што для іх сімвалізуе мір і шчасце. Кожны малюнак атрымаўся яркім і напоўненым дабрынёй.
Пасля абеду выхаванцы лагера прынялі ўдзел у вясёлай конкурсна-гульнявой праграме "Новае пакаленне". Рабяты былі падзеленыя на каманды і з энтузіязмам выконвалі разнастайныя заданні: кідалі тэнісныя мячыкі ў шкляначкі, збівалі шарыкі іншымі мячамі, збіралі кеглі на хуткасць і ўдзельнічалі ў рухомых эстафетах. У лагеры панавала атмасфера радасці, сяброўства і вясёлага саперніцтва.



Пачатак лета выдаўся па-сапраўднаму насычаным і цікавым!