6 чэрвеня ў летнім выхаваўча-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем "Тайфун" прайшла пазнавальная і вельмі важная сустрэча выхаванцаў з прадстаўнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і АСВОД.
Галоўнай тэмай мерапрыемства сталі правілы пажарнай бяспекі і паводзіны на вадзе ў летні перыяд. Ратавальнікі нагадалі хлопцам, як правільна дзейнічаць у выпадку пажару, чаму нельга пакідаць агонь без нагляду, а таксама як паводзіць сябе ля вадаёмаў, каб адпачынак быў не толькі вясёлы, але і бяспечны.
Сустрэча прайшла ў інтэрактыўнай форме: дзецям было прапанавана прыняць удзел у практычных заданнях і конкурсах. Рабяты вучыліся ратаваць умоўнага тапельца, прымяралі крагі, спрабавалі ў іх пераварочваць старонкі часопіса "Юны выратавальнік", што выклікала ва ўсіх жывая цікавасць і вясёлыя эмоцыі.
Таксама ўдзельнікі разгадвалі рэбусы, вырашалі тэматычныя галаваломкі, шукалі памылкі на ілюстрацыях, якія паказваюць паводзіны на вадзе ўлетку. Такія мерапрыемствы не толькі развіваюць уважлівасць і адказнасць у дзяцей, але і ў даступнай форме вучаць правільным паводзінам у надзвычайных сітуацыях.
Выхаванцы лагера "Тайфун" з задавальненнем прынялі ўдзел у гутарцы і атрымалі каштоўныя веды, якія абавязкова спатрэбяцца ў жыцці.
Больш глядзець па спасылцы: https://www.instagram.com/p/DKr7elaMIoX/?igsh=MWRydWltMWVweTdlcw==